Гэты вэб-сайт дапаможа вам зразумець, што такое замежнае ўмяшанне, як яно можа паўплываць на вас ці вашу супольнасць, а таксама простыя крокі, якія вы можаце зрабіць, каб заставацца ў курсе падзей і быць у бяспецы.
Замежнае ўмяшанне адбываецца, калі ўрады іншых краін спрабуюць нанесці шкоду Аўстраліі дзеля прасоўвання сваіх уласных інтарэсаў. Гэта можа ўключаць у сябе таемнае ўмяшанне ў працэс прыняцця рашэнняў у Аўстраліі або пагрозы ў адрас жыхароў Аўстраліі.
Замежнае ўмяшанне мае месца ў Аўстраліі, і гэта можа паўплываць на ўсіх нас.
Замежныя ўрады могуць спрабаваць падрываць давер, кантраляваць, запалохваць і пагражаць людзям і грамадскім групам.
Гэта не нармальна. Кожны ў Аўстраліі мае права адчуваць сябе ў бяспецы.
Урад Аўстраліі заўжды гатовы падтрымаць вас.
Гэты вэб-сайт прызначаны для асобных людзей і членаў супольнасці, якія занепакоеныя, сталі сведкамі або падвяргаюцца замежнаму ўмяшанню.
Знайсці рэсурсы для прадпрыемстваў, урадавых арганізацый, адукацыйных і навукова-даследчых устаноў, а таксама для СМІ на Супрацьдзеянне замежнаму ўмяшанню(Opens in a new tab/window).