Дадатковая падтрымка

Падтрымка псіхічнага здароўя

Замежнае ўмяшанне можа паўплываць на ваша псіхічнае здароўе і дабрабыт. Калі вы адчуваеце трывогу, стрэс або засмучэнне з-за чаго-небудзь, што абмяркоўваецца на гэтым сайце, вы можаце атрымаць дапамогу. Падтрымка бясплатная, канфідэнцыяльная і даступная кругласутачна. Некаторыя службы прапануюць падтрымку на розных мовах.

 

Бяспека ў інтэрнэце

Камісар па электроннай бяспецы мае шэраг рэсурсаў(Opens in a new tab/window), якія дапамогуць вам і вашай супольнасці арыентавацца ў Інтэрнэце.

Інфармацыя пра выбары ў Аўстраліі

Аўстралійская выбарчая камісія(Opens in a new tab/window) (AEC) з'яўляецца надзейнай крыніцай інфармацыі аб тым, як зарэгістравацца і прагаласаваць на федэральных выбарах у Аўстраліі. AEC таксама мае інфармацыю на розных мовах(Opens in a new tab/window) і ў розных фарматах.

Вы можаце патэлефанаваць у AEC па тэлефоне 13 23 26 ці выкарыстацца паслугай тэлефоннага перакладчыка на вашай мове па спасылцы вышэй.

Аўстралійская выбарчая камісія (AEC) садзейнічае празрыстасці інфармацыі, забяспечваючы выкананне заканадаўства ў рамках Закона Садружнасці аб выбарах 1918 года, які патрабуе, каб перадвыбарныя паведамленні былі аўтарызаваны выдаўцом(Opens in a new tab/window). AEC таксама заклікае ўсіх выбаршчыкаў "спыніцца і задумацца(Opens in a new tab/window)" аб крыніцы ўсёй перадвыбарнай рэкламы і матэрыялаў.

Аўстралійская камісія па правах чалавека

Камісія па правах чалавека Аўстраліі(Opens in a new tab/window) мае рэсурсы, якія дапамогуць вам зразумець і абараніць вашы правы чалавека.

 

Федэральная паліцыя Аўстраліі (AFP)

AFP падрыхтавала iнфармацыйны лісток аб тым, як паведамляць пра пагрозы і запалохванне з боку замежных урадаў.

 

Прававыя рэсурсы

Каб атрымаць юрыдычную інфармацыю, паслугі па накіраванні і невялікую дапамогу, напрыклад, кансультацыі па тэлефоне, вы можаце звярнуцца ў мясцовую Службу прававой дапамогі штата або тэрыторыі.

Дадатковая інфармацыя аб аўстралійскіх органах улады

Нацыянальнае паліцэйскае агенцтва Аўстраліі, Аўстралійская федэральная паліцыя (AFP), адыгрывае цэнтральную ролю ў забеспячэнні бяспекі ўсіх жыхароў Аўстраліі.

Вы можаце паведаміць аб заклапочанасцi звязаным з замежным умяшаннем непасрэдна ў AFP, падаўшы паведамленне аб Злачынствах у Садружнасці.

Калі інцыдэнт звязаны з сур'ёзнымі злоўжываннямі ў інтэрнэце, вы таксама можаце паведаміць пра гэта Камісару па электроннай бяспецы.

Аўстралійская арганізацыя разведкі i бяспекі (ASIO) з'яўляецца службай нацыянальнай бяспекі і абараняе грамадзян Аўстраліі ад пагроз іх бяспецы.

Вы можаце паведаміць аб заклапочанасцi, звязаных з замежным умяшаннем у дзейнасць камерцыйных, адукацыйных або навукова-даследчых устаноў, непасрэдна ў ASIO праз партал NITRO (інцыдэнты, пагрозы або правапарушэнні, якія падлягаюць апавяшчэнню):

Дадатковая падтрымка

Sign up

Sign up for news and updates from our agency.