Што такое замежнае ўмяшанне?
Часам бывае цяжка выявіць замежнае ўмяшанне.
Замежнае ўмяшанне можа прымаць розныя формы.
Прыклад 1: Некаторыя ўрады могуць пагражаць або пераследваць людзей, якія выказваюць іншыя погляды
У Аўстраліі адвакатка выступіла з прамовай на мітынгу за правы чалавека. Пасля выступу за ёй ішоў невядомы мужчына і фатаграфаваў яе, а аўтамабіль яе бацькі быў пашкоджаны па ўказанні замежнага ўрада.
Ёй пагражалі, каб яна не распаўсюджвала хлусню пра замежны ўрад, а яе сям'ю за мяжой дапытвалі аб іх аўстралійскіх сваяках. Пасля таго, як яна прысутнічала на чарговым мітынгу, яе брат за мяжой быў зняволены замежным урадам.
Прыклад 2: Некаторыя замежныя ўрады могуць спрабаваць абмежаваць свабоду выказвання меркаванняў
На тэрыторыі кампуса аўстралійскага ўніверсітэта мастак размясціў плакаты, якія крытыкавалі замежны ўрад. Студэнцкія групы, якія дзейнічаюць у інтарэсах замежнага ўрада, атрымалі загад адпаведнай амбасады запатрабаваць выдаліць плакаты, маўляў яны не згодныя са зместам. Аднак універсітэт не прыбраў плакаты, бо гэта парушала б свабоду выказвання мастака.
Што такое свабода меркавання і яго выказвання?
Свабода меркаванняў і іх выказвання - гэта права кожнага чалавека мець і выказваць уласныя погляды, а таксама дзейнічаць без цэнзуры з боку іншых. Гэтыя паводзіны могуць уключаць свабоду абмеркавання грамадскіх спраў, свабоду прытрымлівацца поглядаў, супрацьлеглых іншым, і свабоду ўдзелу ў мірных дэманстрацыях і сходах.
Прыклад 3: Некаторыя замежныя ўрады могуць выкарыстоўваць інтэрнэт-кампаніі, каб прымусіць замаўчаць тых, хто іх крытыкуе
Журналіст напісаў артыкул у СМІ з крытыкай замежнага ўрада. Пасля гэтага журналіст стаў мішэнню скаардынаванай кампаніі замежнага ўрада ў інтэрнэце з мэтай яго дыскрэдытацыі і знявагі. Доступ да электроннай пошты журналіста і ягоных акаўнтаў ў сацыяльных сетках быў атрыманы без дазволу, а асабістая інфармацыя, у тым ліку нумар тэлефона і хатні адрас, была апублікаваная ў інтэрнэце. Журналіст атрымаў некалькі паведамленняў з фальшывых акаўнтаў у сацыяльных сетках з патрабаваннем выдаліць і папрасіць прабачэння за свой артыкул у СМІ.
Што не з'яўляецца замежным умяшаннем?
Разнастайнасць досведу і поглядаў у нашым шматкультурным грамадстве з'яўляецца сілай.
У Аўстраліі заахвочваюцца і абараняюцца законная палітычная дзейнасць і адстойванне інтарэсаў.
Усе ўрады, у тым ліку ўрад Аўстраліі, спрабуюць уплываць на важныя пытанні і палітыку ў Аўстраліі. Калі гэтая дзейнасць ажыццяўляецца адкрыта і празрыста, з павагай да нашага народа, грамадства і дэмакратычных сістэм, яна не з'яўляецца замежным умяшаннем.
Мы чакаем, што іншыя ўрады будуць паводзіць сябе з павагай да народа, грамадства і інстытутаў Аўстраліі. Калі яны гэта робяць, іх дзейнасць можа ўнесці станоўчы ўклад у развіццё Аўстраліі.
Як паведаміць аб дзейнасцi замежнага ўплыву
Некаторыя віды дзейнасці ад імя замежных суб'ектаў, у тым ліку замежных урадаў, могуць патрабаваць рэгістрацыі ў адпаведнасці з Аўстралійскай Праграмай празрыстасці замежнага ўплыву(Opens in a new tab/window)(Opens in a new tab/window).
Пытанні, якія трэба задаць сабе
Калі вы вырашаеце, ці можа нешта быць замежным умяшаннем, задайце сабе наступныя пытанні