Непрымальна, каб які-небудзь замежны ўрад пераследваў чальца нашай супольнасці спосабамі, якія перашкаджаюць рэалізацыі грамадзянамі сваіх правоў і свабод у Аўстраліі.
Кожны чалавек у Аўстраліі мае права адчуваць сябе ў бяспецы, на прыналежнасць да грамадства і ўдзел у грамадскім жыцці. Гэтая сіла ляжыць у аснове нашага грамадства.
Урад Аўстраліі абіраецца шляхам свабодных і сумленных выбараў і закліканы гарантаваць абарону вашага права голасу, а інфармацыя аб тым, за каго вы галасуеце, з'яўляецца канфідэнцыяльнай.
Замежнае ўмяшанне можа нанесці шкоду Аўстраліі і ўсім, хто тут жыве.
Мы ўсе павінны адыграць сваю ролю ў супрацьдзеянні замежнаму ўмяшанню ў справы Аўстраліі, каб мы маглі працягваць жыць у бяспечным і добразычлівым грамадстве.
Замежнае ўмяшанне з'яўляецца злачынствам у Аўстраліі і караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 20 гадоў згодна з Законам(Opens in a new tab/window) аб Крымінальным кодэксе Садружнасці 1995 года.