Будучы студэнтам аўстралійскага ўніверсітэта, вы з'яўляецеся часткай супольнасці, якая квітнее дзякуючы свабоднаму і паважліваму выразу ідэй і перакананняў.
Кожны чалавек, у тым ліку студэнты і даследчыкі, мае права свабодна выказвацца і адчуваць сябе ў бяспецы. Ніхто не павінен спрабаваць аказваць на вас ціск, пагражаць, сачыць за вамі ці турбаваць вас. Асабліва гэта тычыцца замежнага ўрада або асоб, якія працуюць на яго.
Студэнты і даследчыкі таксама павінны выконваць аўстралійскія законы падчас знаходжання ў Аўстраліі.
Паведамiць аб заклапочанасцi
Калі да вас звярнуліся з прапановай прыняць удзел у замежным умяшанні або вы сталі сведкам замежнага ўмяшання, паведаміце пра гэта на Гарачую лінію Нацыянальнай Бяспекі, або скарыстайцеся парталам NITRO (інцыдэнты, пагрозы або правапарушэнні, якія падлягаюць апавяшчэнню) як яшчэ аднiм механізмам паведамлення аб патэнцыйным шпіянажу, унутраных пагрозах і замежным умяшанні.
Калі вы сутыкнуліся з умяшаннем іншых асоб або сталі сведкам гэтага ўмяшання і паведамілi аб гэтым аўстралійскім уладам, вы будзеце абаронены, і ваша віза не будзе скасавана.
Акрамя паведамлення на Гарачую лінію Нацыянальнай Бяспекі, вам трэба паведамляць аб выпадках замежнага ўмяшання прадстаўнікам вашага ўніверсітэта. Гэта можа ўключаць зварот у службу бяспекі ці студэнцкія службы альбо на спецыяльную лінію сувязі ўніверсітэта. Гэтыя службы закліканы гарантаваць бяспеку студэнтаў і маюць строгія правілы канфідэнцыяльнасці.