Некаторыя замежныя ўрады, якія маюць дыпламатычную прысутнасць у Аўстраліі, могуць ажыццяўляць дзейнасць, накіраваную на абмежаванне вашага свабоднага ўдзелу і выражэння ў аўстралійскім грамадстве.
Урад Аўстраліі вельмі сур'ёзна ставіцца да недарэчных паводзін дыпламатаў.
Замежныя ўрады могуць прасоўваць свае інтарэсы ў Аўстраліі адкрытым і празрыстым шляхам, паважлівым да нашага народа, грамадства і дэмакратычных сістэм.
Недапушчальна, каб прадстаўнікі замежных урадаў сачылі за людзьмі ў Аўстраліі, пераследвалі іх або запалохвалі, а таксама прымушалі каго-небудзь прасоўваць інтарэсы замежных урадаў.
Калі ў вас узніклі асцярогі з нагоды неналежных паводзін дыпламатычных або консульскіх працаўнікоў у Аўстраліі, паведаміце аб гэтым у Аддзел пратакола Міністэрства замежных спраў і гандлю па адрасе protocol.branch@dfat.gov.au.